ВІТАЮ ВАС!

Паважаныя сябры! 

Калі ў мінулым годзе я вылучала сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў як сябра Таварыства беларускай мовы, то не надта верыла, што стану дэпутатам. Але задачу, якую мы ўсе, хто ішоў ад ТБМ, ставілі перад сабой, – рабіць усё на беларускай мове, каб яна гучала як мага шырэй, – трэба было выканаць абавязкова. Актыўная праца нашай каманды ў сукупнасці з знешнімі абаставінамі дала свой плён – жыхары Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёна абралі мяне ў Палату прадстаўнікоў. Хачу сказаць, што прыкладам сапраўднага дэпутацтва для мяне заўсёды будуць асобы Н.Гілевіча, А.Трусава, П.Садоўскага, І.Герменчука, Г.Сямдзянавай, З.Пазняка і многіх іншых дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання, хто напрыканцы ХХ ст. адрадзіў нашу дзяржаўнасць.

Мяне хвалюе ўсё, што тычыцца нашай Беларусі, умацаванне яе дзяржаўнасці, яе лёс як незалежнай краіны. Вырашыць гэтыя пытанні, на маю думку, немагчыма без перагляду ўнутранай палітыкі, змены адносінаў да свайго народа з боку ўлады на паважлівыя. Наш народ мае права жыць у сваёй краіне годна і шчасліва, свабодна і заможна. І дзеля гэтага я гатова працаваць з усімі, хто падзяляе мае погляды, незалежна ад сферы дзейнасці, пасады і палітычнай прыналежнасці, каб выканаць свае перадвыбарныя абяцанні і змяніць сітуацыю ў нашай краіне да лепшага.

ЧАГО ЗБІРАЮСЯ ДАСЯГНУЦЬ У ПАРЛАМЕНЦЕ

Місія, якую я абрала для сябе падчас дэпутацкай працы, застаецца той самай, што і ў ТБМ: дабівацца максімальна поўнага выкарыстання беларускай мовы як дзяржаўнай ва ўсіх сферах нашага жыцця. Для гэтага я найперш і засяродзілася на пытаннях беларускамоўнага афармлення заканадаўства і адкрыцці Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Бо акрамя мяне, наўрад ці хто будзе займацца гэтым у Палаце прадстаўнікоў.

Я гатова рэгулярна дзяліцца з вамі сваімі думкамі, вынікамі працы і чакаю на сваім сайце ад вас зваротаў, водгукаў, прапаноў і супрацы. 

 

Рэформа адукацыі
Будаўніцтва музея
Заканадаўства па-беларуску
Дэпутацкі тэрмін

МАЯ ПРАГРАМА

АДУКАЦЫЯ

Ва ўсіх раённых цэнтрах Беларусі ствараюцца як мінімум адна беларускамоўная гімназія, а ў Мінску адкрываецца сучасны ўніверсітэт з беларускай мовай навучання

ДЛЯ ДЗЕТАК

Паскорыць будаўніцтва дзіцячага садка ў г. Стоўбцы для зніжэння перагрузкі ў дзіцячых дашкольных установах

ТРАНСПАРТ

Зрабіць прыпыначны пункт электрычкі для жыхароў в. Савоні, Горкі, Жацерава, Вечатарова

ДЛЯ РЭГІЁНА

Узяць пад пільны грамадскі кантроль выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця па будаўніцтву жылля, школ, паліклінік, гандлёвых цэнтраў.

ЗАКАНАДАЎСТВА

Усе законы прымаюцца на дзяржаўнай беларускай мове з перакладам на рускую і іншыя мовы пры неабходнасці

ПАДТРЫМКА МОВЫ

На працягу бліжэйшага тэрміну прымаецца закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы

ЗВЯРНУЦЦА НАЎПРОСТ

Каманда Алены Анісім - эксперты ў розных галінах. Будзем рады адказаць на любыя пытанні. 

Калі ласка, звяртайцеся.

Прыёмная: (8-01717) 5-16-29
Памочнік: (8-01717) 5-16-29

КАНТАКТЫ

  • Пытанні і адказы
  • Паўнамоцтвы
  • Пісьмовы зварот
  • Тэлефон: (8-01717)5-16-29
  • E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.